Общество

«Звяртаюся да вас сёння, каб прыпомніць усім нам нашых магчыма найбольшых герояў»

Рада БНР узнагародзіла беларусаў, якія змагаюццца на баку Украіны.

Фота: Радыё Свабода

З нагоды Дня Герояў, які адзначаецца ў гонар удзельнікаў Слуцкага Збройнага Чыну 1920 году, старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла зьвярнулася да беларусаў і ўзнагародзіла беларускіх змагароў супраць расейскіх агрэсараў у складзе Узброеных сілаў Украіны.

«Зьвяртаюся да вас сёньня, каб прыпомніць усім нам нашых магчыма найбольшых герояў. Прыпомніць зь вялізарнай удзячнасьцю і сказаць ім, што яны дасюль жывуць у сэрцы кожнага Беларуса, і што мы верым, што зь іхняй дапамогай, мы адродзім нашую Бацькаўшчыну, не дазволім ворагам сьцерці яе з паверхні Зямлі», — гаворыцца ў звароце.

Мэдалём Ордэну Пагоні з дадатковай адзнакай вайсковых заслугаў узнагароджаны афіцэр, імя якога не разгалошваецца, і былы камандзір Палка імя Кастуся Каліноўскага Павал Шурмей. Тры байцы ўзнагароджаныя Мэдалём Ордэну Пагоні пасьмяротна

За асабістую адвагу, праяўленую ў баях супраць расейскіх агрэсараў ва Украіне дзеля свабоды Беларусі і Украіны, адзін афіцэр узнагароджаны залатым Мэдалём за баявыя заслугі першай ступені (залатым), пяцёра байцоў — срэбным мэдалём, зь іх два — пасьмяротна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(13)