Навумчык: «Ніякіх спадзяваньняў на Амэрыку ў справе абароны беларускай Незалежнасьці і дэмакратыі ў бліжэйшыя гады быць ня можа»
Палітычны аналітык — пра трампаўскую канцэпцыю нацбясьпекі.
— Прачытаў закід у бок крытыкаў трампаўскай канцэпцыі нацбясьпекі (якую ў частцы тэмы эўрапэйскага рэгіёну я б назваў ня тое што прарасейскай, але нават прапуцінскай), што, маўляў, ЗША беларусам нічога ня вінныя, і няма прычынаў абурацца, — піша Сяргей Навумчык.
— І праўда: сьвет уступіў ў пэрыяд, калі ніхто нікому нічога ня вінны, і пачалося гэта ня сёньня (прыгадаем Будапэшцкі мэмарандум — па ім і Беларусі даваліся гарантыі).
Але сёньня сьвет за менш чым год адкінуты на некалькі стагодзьдзяў назад, калі ўсё вырашалі толькі грошы і сіла, а каштоўнасьці (свабода, дэмакратыя, чалавечая годнасьць) была марай адзінак.
Ніякіх спадзяваньняў на Амэрыку ў справе абароны беларускай Незалежнасьці і дэмакратыі ў бліжэйшыя гады быць ня можа, ня варта цешыць сябе ілюзіямі.
Гэта трэба дакладна ўсьведамляць, каб потым сапраўды не было абурэньня няспраўджанасьцю надзеяў.
Беларусы, як гэта ўжо здаралася ў гісторыі, застаюцца з ворагамі сам-насам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное