Навумчык: «Гісторыя з Бутапэшцкім мэмарандумам пацьвярджае, што «гарантыі» ЗША ня вартыя паперы, на якой яны абяцаныя»
Палітычны аглядальнік — пра гарантыі ЗША, якія могуць для Кіева стаць пасткай.
— Трамп у сваім праекце капітуляцыі Ўкраіны перад РФ навязвае Кіеву «гарантыі» па мадэлі 5-га пункту Статуту NATO, — адзначае Сяргей Навумчык. — Хачу нагадаць, што артыкул гэты, у выпадку нападу на краіну — члена альянсу, абавязвае іншыя краіны ЎСЯГО ТОЛЬКІ прыняць меры, якія яны ПАЛІЧАЦЬ неабходнымі.
Усё. Больш нічога.
Лідэры могуць палічыць неабходным абрынуцца на агрэсара ўсёй магутнасьцю NATO і сьцерці яго ў пыл — а могуць палічыць неабходным усяго толькі «выказаць заклапочанасьць».
Практыка апошніх гадоў (рэакцыя на дывэрсіі на тэрыторыі краінаў NATO) сьведчыць, што будзе толькі «заклапочанасьць» (магчыма, «глыбокая заклапочанасьць»), а гісторыя з Бутапэшцкім мэмарандумам пацьвярджае, што «гарантыі» ЗША (Брытаніі і Францыі – таксама) ня вартыя паперы, на якой яны абяцаныя.
Будзем спадзявацца, што, патрапіўшы ў пастку Будапэшцкага мэмарандуму, зробленую Клінтанам, Кіеў устрымаецца ад пасткі, у якую яго штурхае Трамп.
Читайте еще
Избранное