Cвятлана Ціханоўская апублікавала кранальны сямейны фотаздымак

Cвятлана Ціханоўская павіншавала мужа і апублікавала першы за доўгі час здымак, дзе ўся сям’я разам.

18 жніўня Сяргей Ціханоўскі адзначае дзень народзінаў — 47-ы па ліку і першы за апошнія некалькі год не ў сценах вязніцы.

Фота: prezident.sveta/Instagram

– Сёння такі доўгачаканы дзень нараджэння, які мы сустракаем разам, пасля пяці гадоў разлукі, — напісала з гэтай нагоды лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ў сваім Instagram. — Першы твой дзень народзінаў, калі я ўпэўненая, што ты пабачыш віншаванні нашых дзяцей, бо цяпер яны могуць уручаць іх асабіста, абдымаць цябе і бачыць тваю ўсмешку.

Да віншаванняў далучыліся ў каментарах дзясяткі беларусаў, а ў падабайках — ужо тысячы.

Адзначым, што гэта першы за доўгі час здымак сям’і Ціханоўскіх у публічнай прасторы. На ім разам з бацькамі дзеці: старэйшы сын Карней і малодшая дачка Агнія. Раней Святлана распавядала, як 10 год рэабілітавала сына, які нарадзіўся без слыху, у які момант скончылася спакойнае сямейнае жыццё і якія лісты дзеці пісалі тату ў калонію.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(41)