Война

«Цяпер найлепшы шанец выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны»

Ціханоўская, Аб’яднаны п*раходны кабінет і беларускія дабраахвотнікі выступілі са зваротамі і патрабаваннямі.

Святлана Ціхноўская звярнулася да беларусаў — шараговых грамадзянаў, а таксама чыноўнікаў, дыпламатаў і сілавікоў:

— У Расіі адбываецца хаос, які ўсё больш становіцца падобны да грамадзянскай вайны. ПВК пад кантролем Яўгена Прыгожына кінула выклік афіцыйнай уладзе Расіі з-за незадаволенасці тым, што Расія прайграе вайну супраць Украіны. У ФСБ ужо завялі крымінальную справу на Прыгожына, а ў навінах мы бачым, што вагнераўцы занялі Растоў і Варонеж.

Расійская дыктатура развязала вайну супраць Украіны, а цяпер прынесла яе ў свой уласны дом. І гэты досвед павінен запомніць кожны, хто хоча пачаць або падтрымаць агрэсіўную вайну: вайна паглынае ўсё вакол сябе.

Лукашэнка і Пуцін спрабуюць уцягнуць у вайну і нашу Беларусь. Яны прыкрываюцца «Саюзнай дзяржавай». Яны кажуць: Расія — ваш саюзнік. Але гэты саюзнік нясе хаос, вайну і крызіс. Пуцін можа паспрабаваць уцягнуць беларускіх вайскоўцаў у свой унутраны канфлікт, каб ён стаў і нашым канфліктам таксама.

І я хачу заклікаць беларускіх дыпламатаў, вайскоўцаў і сілавікоў памятаць, што ў нас, беларусаў, свае нацыянальныя інтарэсы. Ні Пуцін, ні Прыгожын — не сябры Беларусі, і вы не павінны выбіраць іх бок.

Беларусы павінны бараніць сваю краіну. Як гэтая сітуацыя паўплывае на Беларусь — залежыць толькі ад нас з вамі.

І галоўная задача ўсіх беларусаў зараз — захаваць бяспеку і суверэнітэт у Беларусі. Выратаваць нашу краіну ад таго, у што ператварылася Расія. Мы павінны быць гатовыя да любога сцэнара.

Я таксама звяртаюся да беларускай арміі: мы не можам разлічваць на лёс і спадзявацца, што Расія пакіне Беларусь у спакоі.

Цяпер найлепшы шанец выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны. Калі гэты шанец будзе прапушчаны, Расія зробіць з намі так жа, як з Украінай.

Расія не змагла ўцягнуць беларусаў у ваенныя дзеянні ва Украіне. Мы не павінны дазволіць, каб Беларусь была ўцягнутая ў ваенныя дзеянні ў Расіі, і самае галоўнае — мы не павінны дапусціць ваенных дзеянняў Расіі ў нас дома, у Беларусі. Беларусь павінна закрыць мяжу з Расіяй і пачаць вывад расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі.

Сёння я стварыла аператыўны штаб. Яго кіраўніком я прызначыла Валерыя Сахашчыка. І мы запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў дэмакратычных структур, п*лка К*ліноўскага і беларускіх добраахвотнікаў. Мы сочым за сітуацыяй. Мы будзем дабівацца міжнароднай падтрымкі нашых дзеянняў.

Наша вера ў беларусаў моцная — мы ведаем, што беларусы заўсёды абяруць Беларусь.

***

Аб’яднаны п*раходны кабінет выступіў з заявай у сувязі з падзеямі ў Расіі:

— Зараз вырашаецца лёс нашай краіны. Стаіць пытанне існавання нашай дзяржавы. Толькі ад нас з вамі залежыць ці зможам мы вызваліцца ад імперскага гнёту Расіі і пабудаваць вольную незалежную дзяржаву Рэспубліку Беларусь.

АПК абвяшчае, што рашэнні «урада» Лукашэнкі і яго Савета Бяспекі не маюць юрыдычнай сілы на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі.

АПК заяўляе, што дэнансуе дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, аб’яўляе аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЕАЭС і СНД.

А таксама лічыць недапушчальным удзел беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ў Расіі.

— У гэтай сувязі патрабуем ад Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі неадкладна закрыць мяжу паміж Беларуссю і Расіяй, ад Міністэрства абароны — забяспечыць вывад расійскіх войскаў з Беларусі, спыніць падрыхтоўку да размяшчэння ядзернай сброі на тэрыторыі Беларусі, гаворыцца ў заяве.

***

Камандзір п*лка К*ліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў выступіў з заявай з нагоды падзей у Расіі:

— Спрыяльныя ўмовы для знішчэння дыктатуры імкліва набліжаюцца. Гэта пачатак канца вялікай тыраніі. Я звяртаюся да ўсіх беларускіх вайскоўцаў: не ўдзельнічайце ва ўнутраным канфлікце Расіі! Гэта грамадзянская вайна нас не тычыцца.

Для беларусаў важна іншае. Набліжаецца час, калі перад вамі паўстане выбар: выканаць злачынны загад ці прысягу, якую вы далі беларускаму народу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(23)

Читайте еще

Война, 21 апреля. Ночью «пасхальное перемирие» обернулось ракетным ударом. Условия Вашингтона Киеву для завершения войны

Война, 20 апреля. Российские войска более двух тысяч раз нарушили «пасхальное перемирие». Зеленский предложил продлить запрет на дальнобойные удары

Война, 19 апреля. Путин объявил «пасхальное перемирие». В Киеве ответили. Между РФ и Украиной прошел крупнейший обмен военнопленными

«Болтовней на тему региональных особенностей Украины были де-факто переданы РФ половина Латвии, Беларусь и разное по мелочи»

Война, 18 апреля. Удар по Харькову, более сотни пострадавших. Трамп бросит попытки установить мир, если увидит «в ближайшие дни», что сделка не достижима. РФ сняла мораторий на атаки по энергообъектам

Война, 17 апреля. Зеленский обвинил Китай в поставках оружия российской армии. Удары по Днепру, Никополю, Константиновке